Гость Оʻzbek tili Архивный вопрос

Водгук на верш М.Багдановича \"Маладыя гады\"
Пожалуйста срочно

Нет комментариев

Ответы

Гость Гость

«Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...» - это санет, но может всёравно пойдёт) 

Верай у гістарычную перспектыву беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і лепшую будучыню народа прасякнуты гэты верш, дзе аўтар паказаў сябе выдатным майстрам санета. 

Паэт гаворыць пра зярняты, знойдзеныя у адным з магiльнiкаў Егiпта. Праляжаўшы там некалькi тысячагоддзяў, яны не загiнулi. Жыццёвая сіла іх нібы драмала на працягу многіх стагоддзяў. Трапіўшы ў вільготную глебу, зярняткі далі багатую рунь. Верш уяўляе сабой разгорнутае параўнанне. Магiла – сiмвал смерцi, жменя насення – увасабленне вечнасцi жыцця. Яна нагадвае паэту лёс беларускага народа. Паэт параўноўвае зерне з беларускім народам, які прыгнечаны, спіць, але і пад прыгнётам захаваў сваю жыццястойкасць. Паэт верыць, што духоўныя сілы народа праб\'юцца на шырокую дарогу, пераадолеюць на сваім шляху ўсе перашкоды. Аўтар сцвярджае ідэю вечнасці, неўміручасці жыцця: 

Зварушаны, нарэшце, дух народны, 
Я верую, бясплодна не засне, 
А ўперад рынецца, маўляў крыніца, 
Каторая магутна, гучна мкне, 
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца. 

Верш прасякнуты верай ў сiлы народа, у яго будучыню. Прыгнечаны на працягу многiх вякоў, беларускі народ выжыў, захаваў сваю сiлу. Пад прыгнётам ён захаваў сваю жыццеустойлiвасць. Аўтар параўноўвае абуджаны рэвалюцыяй 1905 года беларускі народ з магутнай крынiцай, якая здольная прабiцца кожную хвiлiну на шырокi прастор, пераадольваючы усе перашкоды на сваiм шляху. 

Кампазіцыя санета «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...», выкарыстаныя ў ім параўнанні народа з жыватворнай крыніцай, асацыятыўныя сувязі паміж падзеяй, што моцна ўразіла, і загадкавасцю свайго народа, — усё спрыяе выяўленню філасофскай думкі, што духоўнае адраджэнне народа — гэта толькі пытанне часу.

Ответ ни кто не комментировал