Гость Оʻzbek tili Архивный вопрос

Моя мама, вядома, была самая любимая, самая прыгожая

і самая разумная з усіх жанчын. Яна была невысокага росту, досыць шчуплая, з прадаў- гаватым тварам і карымі вачыма. Самай галоўнай адзна- кай яе былі кучаравыя валасы. Такія валасы былі яшчэ толькі ў дзядзькі Кірылы ды ў мяне.

За ўсё сваё жыццё з ёю я ні разу не чуў і не бачыў, каб яна гучна засмяялася. У самыя вясёлыя хвіліны яна толькі ўсміхалася, а мне хацелася пачуць яе смех. Мяне навучыла такім рэчам, якія ў нас нікому і ў галаву не пры- ходзілі. Перш за ўсё, не лаяцца непрыстойнымі словамі. . Апрача таго, яна давала мне такія парады, якіх, здаецца, ніхто ў нашай вёсцы і не чуў. Напрыклад, не паказваць пальцам на каго-небудзь, не разяўняць рота, шкадаваць жывёлу. Дзякуючы такім парадам, у мяне выпрацавалася інстынктыўнае адчуванне няёмкасці ў многіх выпадках. Я, напрыклад, не мог праціснуцца наперад да якога-небудзь старэйшага чалавека, стаць перад самым яго носам і раз- глядаць, як гэта рабілі ўсе мае таварышы. Ніколі я не па- смяяўся з калекі, што ён кульгае, або мае горб, або не мае вока. А дзеці вакол мяне ніякай няёмкасці не адчувалі.

Гэта зрабіла мая непісьменная маці.
Вызначите тип и стиль.

Нет комментариев

Ответы